Старонка:Ліха не без дабра (1911).pdf/3

Гэта старонка не была вычытаная

А я ўжо і павыполывала. Я ўсё-ўсё зраблю, ды толькі моўчкі — саромлюся.

Але ўжо пасьля, як добра пазналіся, дык, бывала, і яго ешчэ вучу, як касіць: „Вось так, кажу, вось так!" Ён быў сабе cірата, дык па заработках хадзіў, а касіць не даводзілася. Бог яму памог — ён сабе і хату здабыў, і людзі яго не чураліся; бывала, папрыходзяць госьці, суседзі, пасядуць — гамоняць, дык і я адзавуся, а то ўсё сорамна.

Вось яны і пачнуць: „Яна у цябе скора памрэ: глядзі, якая яна слабавітая!

— „Не, — каже, — мы яе будзем шанаваць, дык яна будзе нам жыць!"

Бывала, стануць угаварываць, каб я гаманіла, дык што-ж? ну, сказана: сорамна.

Пачнуць, бывала, распытывацца яго, як ён са мной пазнаўся.

— „Бачыў, — каже, — у полі, як жала: вяжэць добра; а тут людзі сталі раіць, каб жаніцца, — я і ажаніўся."

Добра, казаў той, да гатовай калоды агонь падкладаць; а я увайшла ў хату, дык пусткай пахла: нічагусенькі не было. Намі загадывалі чужые людзі, і папрывыкалі мы дзела рабіць, дык цяпер яно нам і прыгадзілося. Як сталі рабіць, як сталі, дык і разжыліся. Цяпер я ужо дваццаць гадоў замужэм, і ня бедная галоўка. Дай Божэ, каб і маім дзеткам так! Дзеці абуты, адзеты; мы хлеба ня просім, і сама я не раблю: у мяне сваіх трое работнікоў, ды чацьвёртаго наймаем: чалавек мой, дзьве дачкі, ды парабак. Адна толькі думка, што мужу помачы німаш. Есьць, во, хлапянë, — ды, бачыце, малое; ешчэ і не гаворыць, а ўсё знае. Хадзіць ешчэ ня ўмее, а да памыйніцы як дапаўзе, дык усю выплюшчыць. Во як умурзаўся! Жэўжык ты мой! кацянё маë малое! Я усë дома: не хаджу на работу, бо дзеткі дробные — трэба іх даглядзець, абшыць і стравы ім наварыць. Я цяпер жыву так, што і... сама сабе гаспадыня! Што захацела, то і зрабіла — ўсё добра. Гдзе села, гдзе паставіла, не агледаюся — ніхто мне не указ!

Дзякаваць Богу, павыпірала нас з дому нявестка, так што мы і ня ведалі, калі і як яна перэгаворы тые вела. Гэтак мы павыходзілі замуж, у нас ёсьць і кусок хлеба і скацінка. Мужыкі нас шануюць, нічым ня крыўдзяць. Сказана, ліха не без дабра! Што, каб ей цяпер стаць вычытываць, як яна здзекавалася над намі!?.. Ды ўжо яна дажылася і так. Брат памёр, яна зямлю папрадавала, ды пазаменівала; усё знішчэла, усё марна пайшло, бо работнікаў-гультаёў павыпіхала. Цяпер і хата яе неяк сторч глядзіць.

Бывала, як вышлець нас чатырох жаць, ды дзьвëх прынайме, дык мігам ніву знясём, — так усю і усьцелем снапамі. Сярпы толькі: чыш-чыш-чыш! так і крэсяць, як маланка, або як сонца іграе. Аж завідуюць, бывала, людзі. Так добра было жыць, а цяпер, як работнікаў-дармаедаў ністала, дык і есьці нет чаго. Дзеці яе пакідалі, адно толькі невялічкае з ею жыве, ды і то кале-