Старонка:Максім Багдановіч (Шарахоўскі).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

мястэчку Берасцечку не званы гудзяць»), другія былі звязаны з сучаснасцю, а іменна з імперыялістычнай вайной («Цёмнай ноччу лучына дагарала», «Як Базыль у паходзе канау»). Пазіцыя М. Багдановіча ў адносінах да першай імперыялістычнай вайны можа быць ахарактарызавана як пазіцыя сялянска-дэмакратычнага гуманізма. Ён бачыць перш за ўсё ахвяры вайны і ў вершах спачувае жонкам, якія страцілі на вайне сваіх мужыкоў.

Толькі ўсходзіць у хату сястрычанька,
Белы чысты ліст у руках,
Белы тварык увесь у слязах:
<<Ой, забілі Арцёма, забілі,
У нязнанай старонцы зарылі,
Ой, забілі Арцёма шрапнеляй,
Завіруха яго крые белай беляй.»

У частцы вершаў, напісаных пад уплывам сімвалістаў, знайшла выяўленне фальклорная міфалагічная рамантыка. Прасякнутыя смуткам, выкліканым эпохай рэакцыі, вершы з вобразамі лесуноў, вадзянікоў, змяіных цароў, пугачоў - поўныя рамантыкі «жалю і жуды». Тут непрыйманне змрочнай рэчаіснасці набывае форму ухода ад яе у свет фантастычных істот, замест пошукаў шля хоў барацьбы з ёю, як гэта мела месца ў рэалістычных, рэволюцыйна-дэмакратычных вершах.

Максім Багдановіч — лірык у пераважнасці. Ён тонка адчуваў прыроду, але лірыка прыроды ў яго звычайна служыла сродкам для выяўлення асабістых і грамадскіх настрояу. Характэрны ў гэтых адносінах цудоўны аптымістычны верш «Зімой», які з'яўляецца шэдэўрам звязанай з матывамі прыроды лірыкі М. Багдановіча. Верш «Перад паводкай» характэрны падпарадкаваннем пейзажа грамадскім настроям, якія выказваюцца ад імя паэта. Абагульняючыя думкі, як звычайна ў яго вершах, сфармуляваны ў канцоўцы:

Дык разлійся-жа раздольна
У чыстым полі і гаю
І красой паводкі вольнай
Душу выпрастай маю!

Успрыйманне пейзажа ў плане вызвалення, выхада на прастор сіл прыроды звязана з цэнтральнай тэмай творчасці М. Багдановіча — тэмай барацьбы за разняволенне народа. Таму, напрыклад, завея ў яго лірыцы — гэта стыхія, якая можа наводзіць на такія думкі:

І чагось усё думаю я,
Што з няволі зімовай там рвецца
Крапка скутая снегам зямля:
Грудзі моцныя цяжка ўздымае,
Ветрам вее, як дыхаць пачне.
Снег халодны ў палёх калыхае,
І вось-вось свае путы страхне.

Адсюль і любоў М. Багдановіча да паказу разгула стыхій, у прыватнасці, да тэмы завірухі. Верш «Завіруха»-адзін з лепшых узораў лірыкі паэта апрача усяго вылучаецца энергічным рытмам і надзвычай майстэрскай гукавой інструментоўкай.

Грамадскі жаль і смутак, якім прасякнута частка лірычных вершаў М. Багдановіча, выклікаўся пакутамі народа ў падвойным ярме самадзяржаўя. Часам матывы суму у яго лірыцы былі звязаны з яго хваробай («Я бальны, бяскрыдлаты паэт» і інш.).

Творчасць М. Багдановіча ад пачатку да канца прасякнута любоўю да абяздоленага чалавека, любоўю да народа і яго жыцця, любоўю да радзімы. Часам з жалем і болем паэт гаварыў аб цяжкім жыцці свайго народа, паказваў з выключнай сілай яго мінулае («Слуцкія ткачыхі»), часам заклікаў мужна змагацца за лепшую будучыню. Такім прадстае ён перад намі - адзін з выдатных сыноў беларускага народа, таленавіты паэт, аб якім мы ўспамінаем з пашанай у дні трыццацігоддзя з дня яго смерці.

Я. Шарахоўскі.