Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

3) Аддзел прыгожаго пісьменетва і штукі.

Хаця ўсім была ясна даўно патрэба: падобнаго выдавецтва — першы сшытак (томік) пушчаем у сьвет не без трывогі. А крыніца гэтае трывогі вечна тая самая: калі толькі німа сіл выдаваць якой небудзь беларускай кнігі дваякімі літэрамі зразу — гэта значыць друкаваць тую самую кнігу два разы — заўсёды з’яўляецца страх, што гэту кнігу прачытае толькі часьць беларусаў.

Ці доуга вісецьме над намі двойчы-літэрнае пракляцьце — ніхто ня ведае цяпер. — Адно толькі добра ведаем у вадно крэпка верым: сьведомаму беларусу ўсе літэры роўны — для яго важна не форма — а сама істота, не чым напісана, а што напісана. Аднак пры цяперашнім стане беларускаго руху, болі сьведомых беларусаў мы можэм палічыць сотнямі, а ўсіх беларусаў да дзевяці мільёнаў і мы ніколі ня можэм забыцца, што гэтые дзевяць (без неколькіх соцен мільёнаў) — гэта цяпер матэр’ял, с каторага ешчэ будуць сведомые беларусы. І вось уся найбліжшая мэта — патрапіць першы раз да сэрца несьведомаго беларуса, каб умацаваўшы ў ім сьведомые адносіны да нашай справы мець у ім беларуса-грамадзяніна. Адна з завад на дарозі шырэння такіх сьведомых паглядаў — гэта пагляд на беларускую справу не як на справу саму па сабе, а як на інтрыгу чужую ці то з Масквы, ці з Варшавы. І згодна з гэтым паглядам адные бачаць у лацінскіх літэрах інтрыгу варшаўскую, у рускіх — інтрыгу маскоўскую. Мы ад пачатку нашаго трываньня ваевалі с такімі паглядамі не словам, але жывою работай: выдавалі, што магчыма, і такімі і сякімі літэрамі; і гэтым паказывалі, што справа літэр для нас гэта справа не прынцыпіальная, але справа практычная.

Цяпер перад намі ляжыць пачатая новая работа — „Маладая Беларусь“. Жадаючы ей як найбольшаго развіцьця, як найбольшай лічбы чытачоў, а з другога боку не здалеўшы выдаваць яе зразу двума выданьнямі: рускім і лацінскім, мы пастанавілі выдаваць яе не аднымі толькі літэрамі, а зразу