Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/102

Гэта старонка не была вычытаная


Дзяўчынка.

Мамку маем і не маем.

(Ідуць далей, разгледаючыся).

Падростак, (дурнаваты, вядучы сьляпую бабу, каторая баючыся ступае).

Зараз, зараз сьвет пазнаем…

Сьлепая.

Ці ня зьбіўся ты з дарогі? —
Дзе ступлю, пячэцца ў ногі.

Падростак.

Ціха, бабка, пойдзе гладка;
Не сьпячэшся, як аладка;

Як ні бойся — не ўбаішся:
Ўсе сягоньня патпякліся.

(Убачыўшы ламацьцё).

А!.. начовачкі і столік!

Сьлепая.

Дзе-ж мы гэта, мой саколік?

Падростак.

А пад грушай, на узьмежку;
Сядзь пад ёй во, як пад дзежкай,

І глядзі на дым чырвоны,
З даля, як с-пад парасону.

Сьлепая.

А вагонь-жэ не дастане?