Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/105

Гэта старонка не была вычытаная

арятка, (размахіваючы нажом).

Дай гасьцінец, дай дарогу!..

Жыў ніхто тут не залежэ:
Ўсіх пазводжу, усіх парэжу!

Вось так жніва, вось пакоша!
Дзе мой муж, дзе мой харошы

Німа мужа — і так дужа:
Ўсюды пойдзе крыві лужа.

(Угледаецца на сьляпую пад грушай).

Ты са мной яго жаніла,
Ты яго мне і спаліла…

Давай горла, бо іначай
Сьвету боскаго не ўбачэ
Твой паглёд, зьмея, вужачы.

(Хочэ кінуцца з нажом на кабету).

Падростак, (падбегае і хватае з заду за руку).

Што ты, цётка, звар’яцела,
Ці мо блёкату пад’ела:

К сьляпой лезеш без баязьні,
Як угледзе, справе лазьню.

Чым людзей тут зарэзаці,
Лепш пільнуй свайго дзіцяці…

Вар’ятка, (с пачатку тузаецца, але пры слове: „дзіцяці“, выпускае з рук нож і туліць к грудзям галавешку).

Лю-лі, лю-лі, мой сыночэк!
Лю-лі, люлі, сакалочэк!

(Дастае грудзі і хочэ карміць).