Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/108

Гэта старонка не была вычытаная

(Далей прыпевае пад музыку с падросткам).

Адзін коні пасе,
Гоп я!
Другі лапці пляце…

(Пачуўся са стараны пажару гоман і крыкі: „дзяржы моцна!“, „бі, колькі ўлезе!“).

Падростак, (прыслухаўшыся, ускаківае).

Цяпер, жонка, давай драла,
А то, каб не перэпала

І табе, і мне так сама.

(Выбегаюць абое).

Дзяўчынка і хлопчык, (бягучы за вар’яткай с плачэм).

Дзе наш татка? мама, мама!

(Уваліваецца гурмам куча людзей, валакучы і тузаючы Сама).

Сам.

Хоць зарэжце — ўсё мне роўна:
На начлезе быў сягоньня.

Пламя ўзгледзіўшы с папару,
Ратаваць бег ат пажару…

Я ня вінен, хоць зарэжце…

1-шы голас, (з грамады).

Лжэ сабака, праўду бэсьце:
Конь згарэў яго у хлеве.

Сам.

Хоць павесьце тут на дрэве,
На начлезе…