Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

4-ты голас, (да сляпой бабы).

А ты май яго на воку.

(Хутка ўсе атходзюць у старану пажару).

Сам, (панура).

За німа што на вяроўку,
Як якога арыштанта…

Падростак, (выбегае са скрыпкай).

Фі! Якога бачу франта…

Вось абняў, ак дзеўку, грушу,
На’т рукамі не парушэ…

Я хоць з бабай ажаніўся,

Гэты-ж к дрэву прычапіўся.

(Да Сама).

Дрэнна, дзядзька! Не вялічкі
Смак пад дзічкай не ўрваць дзічкі.

Ну, пушчу цябе на волю,
Вазьмі бабу маю толе; —

Ўсяго першы дзень жэнаты,
А ўжо, хоць ідзі вон с хаты.

Адно ты мяне ня выдай…

(Хочэ развязаць пояс, але аглянуўшыся, уцекае).

Старая, (за ёй нявестка падбегае, і хмурна ідзе стары, кідаючыся са сьлязьмі к Саму).

А!.. сынок мой, ці ж ты збрыдаў
Хаткай, намі так без жалю?

Стары, (панура).

Ці то праўда, што казалі?