Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

Толькі можа стацца горэй.
Усё роўна ўжо дзень скора:

На верх праўда выйсьць павінна,
Хоць-бы мела ўзяць нам сына.

Нявястка, (уціраючы сьлёзы).

Так, ці сяк — ня вернім хаткі…
Прынясём пайдзём астаткі.

(Уздыхаючы атходзюць).

Падростак, (падбліжаючыся).

Нудна, дзядзька! Мамка с таткам,
Ну, і жоначка з дзіцяткам,

Пагасьціўшы, разышліся:
Па апошнее пашлі ўсе.

Пакуль зноў хто прывандруе,
Я на памяць падарую

Паясок табе твой, дзядзька,
Пажалею лепш, як бацька.

(Развязывае саму рукі, той бяссільна асовываецца ля грушы. Падростак садзіцца на стале і пачынае з увагай строіць скрыпку).

Сам, (панура).

Усё сгарэла, ўсё, да-званьня —
С хатай воля і прыстаньне.

Сьлепа стануць сьведчыць людзі, —
Суд у катаргу засудзе.

З усім родным разлучуся…
Не вярнуся, а вярнуся —