Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/114

Гэта старонка не была вычытаная

Уся вёска сходку склічэ,
Мне праступкі ўсе палічэ;

Скажуць: ссыльнаго ня трэба…
Зноў без хаты, зноў бяз хлеба…

З дзіцем жонка ў чужых згіне,
А бацькі — у жабраніне…

На пагібель, на скананьне
Ўсё згарэла, ўсё да-званьня.

(Гаворучы усё гэта, круце у руках пояс, мацуе і мяркуе яго даўжыню, і жутка усьмехаецца).

Падростак, (раптам перестаючы строіць скрыпку і угледаючыся у вадну старану).

Зноў сюды пра мая жонка.

(Саскаківае са стала і ўцекае).

Сам, (як шалёны ускаківае на стол і завязывае за сук ігрушы пояс).

Будзь шчасьліваю, старонка!

(Укладае галаву ў пятлю і вісьне).

Вар’ятка, (ўлетае — так сама — з галавешкай і вянком).

Дзе мой нож? усіх парэжу!
Ніхто жыў тут не залежэ!

(Хватае, угледзіўшы, тапор).

Ўсіх парэжу, як авечкі, —
Пасяку ўсіх драбней сечкі!

(Глянуўшы на вісячаго Сама).

На пачатак гэту йгрушу
Ў сама горла трапіць мушу.