Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/118

Гэта старонка не была вычытаная

Прыстаў, (садзючыся на патстаўленай яму лаўцэ і дастаючы торбу с паперамі).

Ну кажэце, як было ўсё.

Мачыха маладой.

Так пашло, як пачалося…

Соцкі.

Што-ж, пішэце: ўсё згарэла,
Толькі воласьць ацалела!
Двор памог уратаваці.

Прыстаў, (запісываючы).

А з людзей?

Голос з грамады.

Дзіцё ў хаце,
Ну, і мужа кабяціны

(паказываючы на вар’ятку).

Гэтай сьпёк агонь.

Прыстаў.

Прычына?

Колькі галасоў.

Патпаліў во гэты злодзей.

Мачыха маладой.

Каб яму дна…

Прыстаў.

Годзе, годзе!