Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/128

Гэта старонка не была вычытаная

2-я дзяўчына, (падаючы водку).

Хтось запяе, хоць мо’ не ўстане.

(Уходзе Сам — адзін).

Сам.

На небе сонца зледаваціў,
Імглою зоры ўсе загаціў,
Зямлю патрэскаў на кургане.

(Садзіцца за 7-мы столік).

Ня будзьце-ж толькі скупы ў мерцэ,
А крэпкай так, як кроў жывая;
Каб так паліла ў цэлым сэрцы,
Як хата родная палае.

3-я дзяўчына, (падаючы водку).

Крапчэй, як вар сьлязы сірочай:
А вагнісьцей, як крыўды вочы.

(У шынку усіліваецца гоман; дзеўчаты ўвіваюцца, падаючы гасьцём то водку, то піва).

Пры 1-м століку.

1-шы, (да 2-га).

Пі! Што глядзіш, як-бы нясьмела?
Пі, каб аж серцэ скрыгатала!
Каб аж душа, як дым, курэла
І дымам вочы засьцілала.

2-гі, (падымаючы с 1-м чаркі).

За згубу лепшай, сьветлай далі,
За працьвітаньне чорных хвіляў,
За тых усіх, што мяне гналі,
Пакуль аж тут не утапілі!