Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/130

Гэта старонка не была вычытаная

2-гі, (падымаючы чарку).

За тую комінную сажу,
За сьвіст гудкоў, за дым крывавы, —
За тых усіх, хто мяне пра́жыў,
Пакуль гарэць тут не заставіў!

Пры 5-м століку.

1-шы, (да 2-га).

Што сеў, як мокрая варона?
Пі, як кроў смокчуць с тваіх косьцей!
Заліся гараю шалёнай,
Каб аж тапелец пазайздросьціў.

2-гі, (падымаючы чарку).

За тые дзікіе напасьці,
За нашу братскую нязгоду,
За тых, што сьлед закрылі к шчасьцю,
А паказалі сюды ходы!

Пры 6-м століку.

1-шы, (да 2-га).

Не закладай рук, як-бы ўсыпаў
У печ апошнее з аруда.
Пі, каб аж вылецелі скрыпы
З грудзей тваіх, як с кол па грудах.

2-гі, (бяручы с першым чарку).

За тые збэшчэные сілы,
Што самі чэзнучы ў пракляцьці,
Усе з нас высмакталі жылы,
І сюды звабілі смактаці!

(Уходзюць тры дзеўчыны).