Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/131

Гэта старонка не была вычытаная

1-я.

Пусьціў на вуліцу уперад.

2-я.

Людзкое ўсё зьдзёр, апаганіў.

1-я.

Цяпер сюды прэ, як у нерат.

3-я.

На славы, долі патаптаньне.

(Расходзяцца і прыседаюць к гасьцём).

1-я, (патсажываючыся к Саму).

Ты што адзін так, небарака,
І чаркі, бачу, не чэпаеш?
Са мною выпій, як са ўсякай,
І думай, што з дачкой гуляеш.

Сам, (падымаючы з дзяўчынай чарку).

За тых, хто родны край зністожыў
І к цемрам вечным кладкі мосьце.
За тых…

Шынкар, (перэпыняючы Сама).

А што на сьвеце божым
Чутно цекавенькаго, госьці?

Пры 1-м століку.

1-шы.

Што-ж? Народ грэіцца, як можэ:
Агонь раскладывае ўсюды.