Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/132

Гэта старонка не была вычытаная

2-гі.

С кастры сплясьнеўшай і саломы…
І то ўсё грэюцца прыблуды.

Пры 2-м століку.

1-шы.

Масты старые йдуць на зломы,
Старые стаў паліць руіны.

2-гі.

Не збудаваўшы сабе новых —
Мець будзе духу, як з націны.

Пры 3-м століку.

1-шы.

Ўжо тлеюць вогнішчы у ровах,
Пяройдуць скора і на горы.

2-гі.
Пачаў патпал разводзіць з нізу,
Каб сам прапасьць лепш мог у норах.

Пры 4-м століку.

1-шы.

Стаў класьці ўжо на вокны маты;
Ў куты кладзе абноскі рызаў.

2-гі.

К вакнам прыладжывае латы,
А дзьверы насьцеж раскрывае.