Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/138

Гэта старонка не была вычытаная

А каліж к нам зьмілаваньне
З дальней далі прыдзе, гляне?
Лад-парадак пазаводзе,
Думкі песьняй асалодзе?

А каліж к нам рыцар важны
Прыплыве Дунаем с княжнай?
Нас падыме, заахвоце
К лепшай славе і рабоце?

А каліж к нам прыдуць весьці,
Што пара усім засесьці
На пачэсным на пасадзе
Ў роўнай долі, ў роўнай радзе?

А каліж мы загуляем
За вялікім караваем,
Закалышэмся каронай
Ля дубровы ля зялёнай,

А каліж наклепім косы
На чырвоные на росы,
Што палеткі сушаць нашы, —
Хлеб людзям, а коням пашу?

А каліж песьняр вялікі
Нашай песьняй пусьце клікі
І гарой і даліною,
Дрогне небам і зямлёю?

А калі ўсё гэта будзе?
Дзе схавана, дзе марудзе?
Ходам ходзе, — не прыходзе,
А здаецца клічэм годзе…