Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/143

Гэта старонка не была вычытаная

Сам, (як музыкі перервалі ігру).

А каб цяпер — „Волны Дунаю“…
Дунай я часта ўспамінаю.

(Іграюць „Волны Дуная“, усе ім патцягіваюць; пасьля — як падніманые з нейсца няведамай сілай — пачынаюць у пары з дзяўчынай круціцца выгляд кожная пара мае не натуральны — поўдзікі, пануры; астальные — па адным пры кожным століку — седзяць і глуха патпеваюць музыкам: Сам так-жэ круціцца; стражнік сядзіць. Па колькі мінутах, атчыняюцца ў шынку дзьверы і двух мужчын уцягіваюць замёрзшую скасьцянеўшую кабету; ўсе, не дагледзеўшы гэтаго, час нейкі ешчэ круцяцца).

Шынкар, (так-жэ не зауважыўшы с пачатку).

Што гэта? Што? Сьвяты Бог з вамі!
Скуль вы с такою падарожнай?

1-шы мужчына. (Музыка і гульня ціхне).

Замёрзла тутка пад вакнамі,
Ешчэ к жыцьцю вярнуці можна.

2-гі мужчына.

Мы йшлі сюды шукаць начлегу, —
Глядзім — ляжыць, як корч, кабета.

Шынкар.

Нясіце сьнегу! Жывей сьнегу!
Сьнег памагае ў разох гэтых.

Нехта з гасьцей.

Так, як нябошчыку палонка.

(Усе апступліваюцца каля замерзшай і угледаюцца).