Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/20

Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі

самому с Пецярбурга шлюць вострые наказы. Развіваецца школьная справа. Хаця навукі скрозь вядуцца ў польскай мові, але ужо бачым і пробы пісаць і гаварыць да народу па беларуску. Апошніе гады жыцьця Віленскаго унівэрсытэту далі багата дэмократычна настроенай моладзі. І вось Чэчот, Баршчэўскі, Рыпінскі і др. пішуць і друкуюць беларускіе поэтычные творы, каторые ідуць у народ. Хто цікавы бліжэй пазнаёміцца с тым, што друкавалася за ўвесь XIX век, таго атсылаем да невялічкай, але дужа цэннай кніжкі Р. Земкевіча: „Беларуская бібліоґрафія XІX ст.“ (Вільня, 1912 г.), гдзе можна знайсьці даволі поўны спісак друкаў таго часу; але ўжо у прадмові сам аўтор кажа, што ўсё гэта — толькі малая частка таго, што за той час пісалася і ў рукапісах гуляла між народам, або перэказывалася славамі ад аднаго к другому. — Поруч з дэмократычнымі рухамі заґраніцай і у нас крапчэюць дэмократычные тэндэнціі, а разам з гэтым паяўляюцца новые беларускіе творы, як той верш Сырокомлі, каторы навеялі паэту весткі аб рэволюціі 1848 г. — Даем тутака пачатак:

Заходзіць сонцэ пагодняго лета,
Веіць вецер з заходніх нябёс;
Здароў будзь, вецер! з далёкаго сьвета
Добрые ж весьци ты да насъ прынесъ.
Здаровые ж будзьце, эй добрые весьці!
Там на Заходзе праліваюць кроў,
Бʼюцца для славы, свабоды и чэсьци
І робяць вольных людзей з мужыкоў…
...............

Хаця ўсе польскіе паўстаньня ў нашым краю накладалі на тутэйшае жыцьцё польскае кляймо, пад каторым у народу ўсё-ж такі не переставала біцца беларускае сэрцэ, але трэба прызнацца, што яны мелі—апрача національных тэндэнцій — і дэмократычные зачаткі: і вось у 1863 гаду паўстанцы звертаюцца да селян і выпускаюць проклямаціі па беларуску. Так с паняцьцем дэмократызму лучылося у нас і прызнаньне правоў беларускай мовы, лучыліся пробы беларускаго пісь-