Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/67

Гэта старонка не была вычытаная


1-я русалка.

І навеім яму,
Пакуль сонцэ зірне,
Казку долі яго.

2-я і 3-я русалка, (разам).

Што?

1-я русалка.

Сон на Кургане́.

Усе тры, (разам).

Гу-ля-ля, гу-та-та!
Пакуль сонцэ зірне,
Загадаем яму
Сьніці на кургане́.

(Садзяцца: дзьве — на абапал — у галаве, адна — у нагах. Ціха жаласьліва пяюць; шум лесу зліваецца з іх песьняй).

Сьпі, наш міленькі саколік,

Госьць наш не званы, не сланы!

Дням пагубляў ты даўно лік
Долі сваей не спынянай.

Мы над табою, мы — цені,
Поля і лесу начніцы, —
Казкай павеўнай асенім
Думкі твае злыбядніцы.

Гу-та-та, гу-ля-ля!
Казкай павеўнай асенім…

Сьпі, наш міленькі… Нікому
Гэткаго сну не ссылалі: