Гэта старонка не была вычытаная
Распалі нашу долю заломную, (Перэстаўшы пець). Нейкую кашу, бадай, не з дабромъ Проста рабінава ночка прышла! (Шэпчэ пацеры. Чорны сьвішчэ: паяўляецца чалавек у лекайскім уборы і, падаўшы жалезны саганок, знікае. Чорны запускае у сярэдзіну саганка руку і, падыймаючы аттуль жменю золата, падтрэсае яго на далоні; грошы са звонам — як путаў жалезных — валюцца ізноў у гаршчок; Чорны ізноў аттуль іх бярэ і так усё перэсыпае. Сярод ночнай цемры, золота блішчыць чырвона—смольным жуткім полымем і, як сыпецца, выдае, быццам плыве нейкая крывавая поліўка).
Чорны. Дзын-дзын-дзын, зьвіні, як жалеза, Зьвініце ў звон золата, лозы; (Вецер усіліваецца. Словы Чорнаго зліваюцца у нейкую дзікую музыку з бразганьнем грошы, шэлестам зарасьляў і скрыпам дошак забітых вакон і дзьвераў замчышча. Паяўляюцца — то з адной то з другой стараны ганку — відмы; Чорны кідае кожнаму з іх па колькі чырвонцаў на зямлю, — касьцятрупы хціва іх падбераюць, патходзюць к Саму і цянююць навокала яго — то падбліжаючыся, то аддаляючыся ад абведзенаго мелам круга).
|