Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

3-е відма.

Зноў на скарб наш вочы лупіш,
Зноў прыбрыў с сваей пустошы…
Здохнеш перш, чым к яму ступіш
Тут не банк, мой ты харошы.

Сотні лет і сотні плечаў,
З сотні ніў яго тут клалі,
А ты, відма чэлавеччэ,
К яму зубы так аскаліў.

Вон адгэтуль! Маё дзела
Ў тым, каб скарбу не практаў.
Я ганю цябе, калелы,
Гэтым хорамам заклятым.

Хто граніц мне не ўшануе, —
Я здаўлю таго прынукай:
Абручом такім спаўю я —
Як вужакай, як гадзюкай.

4-е відма.

Скуль ты ўзяўся, чаго хочэш?
Кім пасланы, кім пазваны?
Што с сякерай тут ламочэш —
Па скарб лезеш захаваны.

Псуці хочэш нам машыны
Нашай фабрыкі цямрычнай…
Вон адгтуэль! вон, скаціна,
С сваей думай неабычнай!

Вон адгэтуль! Тут крануці
Я нічога не пазволю:
Я ганю цябе акуцьцем
Гэтай хорамнай будоўлі.