Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/89

Гэта старонка не была вычытаная

Як фігуркі вырэзаны,
Як бібулы малеваны,

Як грыбы ў сьпляснелай глебе:
Вочы к небу, губы к небу!

Ўсе жыцьця здушыце зьявы…
Цемра тут закон і права!

Чорны, (стукаючы абломкам цэглы па саганку з грашыма).

Ў права, ў лева, ў лева, ў права
Аплетаці шчыльна, жвава

Абручамі ў знак не ў знакі,
Як гадзюкі, як вужакі.

(Відмы ізноў сплетаюцца між сабой за рукі, ачэпліваючы і кружучыся навокала Сама і пасаджаных пры ім зьвязаных таварышаў. Глуха-шмяліна гудзяць — ні то пяюць; Чорны у тахт ім бразгае абломкам па саганку; скрыпяць дошкі; шэлесьцяць зарасьлі, вецер сьвішчэ у шчэлінах. Усё гэта зліваецца у вадну — нейкую пыкельна-шалёную мэлёдыю; не́ма толькі сядзіць Сам і яго таварышы на грузах замчышча).

Відмы, (у вадзін голас).

Як гадзюкі, як вужакі,
Абручамі ў знак, не ў знакі

Аплетаці шчыльна, жвава
У права, ў лева, ў лева, ў права!

(Раптам асьвечывае ўсё замчышчэ пажарны блеск. Момэнт, відмы астанаўліваюцца і дзіка, злавестна глядзяць: вочы іх крывёй наліты, зьверскіе, прагавітные).

Чорны, (стукаючы абломкам па саганку).

Зноў на вырай, зноў на жніва,
Толькі спрытна, толькі жыва!