Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/96

Гэта старонка не была вычытаная

1-я кабета, (цягнучы саху, заплакаўшыся).

Што за ночка! што за ночка!
Не пакінуў і ламочка!

Як сярпом, зжынае, голе…
А стары, прост, сходзе с поля,

Галаву саўсім губляе —
Сам не знае, што хватае:

То у хлеўчык матанецца,
То ля пуні апынецца…

Ні прыстаньня, ні куточка…
Што за ночка! што за ночка!!

2-я кабета, (з дзіцянём у калысцэ).

Чуць усьпела, чуць з душою
Гэта выхваціць малое;

Асталася ступа, дзежка
І пасудак і адзежка.

Мой паехаў с кума братам —
Папрасіў — паехаў сватам,

І не бачыў і ня ведаў,
Як гарэла ўсё да сьледу,

Мо-б што больш уратавалі…
Так, саўсім, саўсім прапалі…

3-я кабета, (цягнучы на руках ягнё).

… Цягнем с хаты мы ламоцьце:
Зірк на хлеўчык — страху коце…