Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 1.pdf/98

Гэта старонка не была вычытаная

4-е жыдзянё, (з кульком мукі).

А як с козачкаю нашай?

(Ідуць далей).

(Чуваць званкі, пасьля ціхнуць; выходзіць з леваго боку вясельная дружына: маладая у вянку, малады с кветкай на грудзях, сват перэпасаны праз плечо белым ручніком, музыка са скрыпкай, закосьнік, маршалак і дзьве дзяўчыны — дружкі).

Маладая, (асоваецца бяссільна пад грушу, закрываючы рукамі заплаканые вочы).

Што тут стала? што тут стала?
Ўсё у дыму, ўсё прапала!

Дзе-ж мы сонейка сустрэцім?
Галавы прыкрыці нечым.

Малады, (садзіцца ля маладой, абнімаючы, прытулівае к сабе і успакаівае).

Ціха, міленькая, ціха.
Як прышло, так пойдзе ліха;

Пагаруем, пабядуем,
Дасьць Бог — хатку адбудуем…

(Горка усьмехаючыся).

І вясельле дагуляем.

Мачыха маладой, (выбегае задыхаўшыся са стараны пажару).

Ах, ах! чым вас прывітаем?…

Чула, чула, галубочкі,
Вашы звонкіе званочкі!..

Так усе мы вас чэкалі:
Каравай прыгатавалі, —