Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

К пытаньню аб національныхъ адносінах
у Беларусі і Літве.


Да апошняга часу у Беларусі і Літве сустрэкаем дужэ асаблівае з’яўленьне: дзельба народа на клясы і соціальные группы саўсім праве зліваецца с дзяльбой яго на національные группы. Такім парадкам элемент польскі — гэта блізка адны паны — дваране і зямельная буржуазія: клясы тарговы і прамышленны — займаюць жыды; беларусы і літвіны агулам — гэта, ня лічучы малай часьціны фабрычных і мешчан — адны мужыкі — хлебаробы. Расейцы ў гэтым краі — элемэнт чыноўнічы, і толькі крышку памешчыцкі.

Ёсьць ведома, такое палажэньне злажылася дзякуючы так ужо выпаўшым варункам мейсцоваго жыцьця; чуць толькі варункі зменяцца — то гэта палажэньне ня можа трываць далей некранутым: даволі будзе успомніць хаця бы тое, што літоўская і беларуская народная масса, дасюль спячая, прачнулася, пачала жыці незалежным культурным жыцьцём, борзда шчэпаецца на клясы, с которых кожны стараецца аслабаніць для сябе мейсцэ — дасюль занятае прэдетаўнікамі другіх національнасьцей.

Дзякуючы таму, што кранулася, калі гэтак можна сказаць, соціально-національная спакой-вага, мы нашымі вачыма бачым, як сябры аднэй соціальной группы, апанаваной монопольна якой національнасьцю, укліняюцца у чужую павэдлуг національнаго складу соціальную группу. Такое абустароньняе укліненьне, калі яно не штучнае, цячэ заўсёды ня