Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

крыўдючы нікога. Але нехай жэ толькі да сфэры чыста экономічнай прыбьюцца сьведомые элементы захапляючаго націоналізму — то гэты спакойны і згодны працэсс вызываець няхібна самае гарачае національнае змаганьне. Гэта зразу кінецца у вочы кожнаму, хто парупіцца прыглядзецца бліжэй да адносін меж хрысцянскімі національносцямі нашаго краю і жыдоўскай таргова-прамышленнай кляссай. За колькідзесят апошніх гадоў ўраз жэ за такімі важнымі здарэньнямі, як скасаваньне прыгону — паншчыны, каторае аткрыла селяніну свабодны выхад з вёскі, польскае паўстаньне, што пусьціла у сьвет вялікую часьць польскіх зямельных паноў — экономічнае жыцьцё краю пад напорам усё раўнуючаго капіталізму, самым натуральным парадкам памагала хрысьцянам: палякам, літвіном, беларусам, расейцам укліняцца у таргова прамышленные сфэры. Пачаткі гэтаго процэсса, ня мелі і званьня болю дзеля таго, што у зменах чыста экономічных працавалі і прычыны чыста экономічные. Так плыў бы і разьвіваўся гэты процэсс і далей, каліб націоналізм хрысцянскіх народнасьцей — найбольш палякаў і расейцаў, ды йшчэ с патпорай рэлігійнаго фанатызма, ня увёў у жыцьцё вокліча, што стварыць хрысцянскае купецтва — гэта ужо не экономічная канечнасьць, а національная справа. Стуль то пашла пропаганда бойкотоваць жыдоў і паттрыммаць за усяку цэну „сваіх“. хоць бы гэта было саўсім безнадзейнае у грамадзянскім значэньні паттрымываньне аддзельных асоб, ня здольных да жыцьця і развіцьця таргоўлі.

Так, у Вільні, дзе і без помачы націоналізма лік хрысьцянскіх крам, майстэрні і фабрык расьце дужа борзда, меж палякамі злажылася ліга купцоў і прадаўцоў, што паставілі сабе вокліч: «kupujcie tylko u swoich»[1]. Клерыкалы і націоналісты стараюцца навэт скрывіць усю душу важнай для народных масс справы коопэратыўнай; яны рады кладуць у яе проціжыдоўскую істоту, роблючы з усяго гэтаго прыладу,

  1. „Купляйце толькі у сваіх!“