Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

каб правесьці чэлавека-ненавістные думкі. Агітуюць за коопэрацію не як за спосаб абараніцца ад здзірства ўсіх тарговых пасрэднікаў, а ак за спосаб змагацца з жыдамі. Таму то, ёсьць ведама, ўсе жыды разам, глядзяць косымъ вокам, а то проста непрыязна, на рост хрысцянскай тарговой і фабрыканцкай КЛЯСЫ.

А гэтакім парадкам жыцьцё збіваецца з свае дарогі, экомічные адносіны ад накінутых лішніх націоналістычных элементаў развіваюцца крыва, хвора.

Справы агульна-краёвые, справы развіцьця мейсцовай таргоўлі затрымліваюць і робяць з яе пляц для національнаго змаганьня.

Такім чынам захопліваючый драпежный націдналізм, убіўшысь у круг экономічных адносін робіць немагчымай згодную супольную працу народнасьцей нашаго краю на экономічнай ніве. Ёсьць ведама — з гэтаго, што мы сказалі нельга ізноў думаць, што, каліб не ўмешаўся націоналізм, то жыды з аткрытымі рукамі спаткалі бы ўход хрысьцян у тарговую і фабрычную клясу.

Тутака і без націоналістычнай агітаціі была і будзець зайздрасьць, а, калі хочэце, і вайна. Але тады вайна ідзець не між палякам, расейцам і жыдам, а між крамнікам і крамнікам, меж фабрыкантам і фабрыкантам. У гэтакім змаганьні зваюець не паляк, не жыд, не літвін, не беларусъ, а той з іх, хто дужшы і лепш прыладзіўся да жыцьця і да працы. Такое змаганьне не адбіваецца на добрых, спакойных адносінах меж національнасьцямі краю: яно ідзець за граніцамі національных спраў.

У які кут экономічнаго жыцьця краю мы бы ні заглянулі — усюды бачым тое самае: З аднаго боку націоналістычная палітыка расейскаго ураду, што саджаець расейцаў-старавераў у Літве, на зямлі, патрэбнай літоўскім мужыкам — хлебаробам, будзіць у апошніх ненавісць ужо не да оффіціальных прэдстаўнікаў рассейскаго гасударства, а да расейскаго народу, — з другога боку ізноў работа польскіх паноў на Бе-