Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

ларусі, што выпісываюць с Польшчы парабкаў палякаў і прадаюць землю кавалкамі толькі мужыкам с Польшчы, а не суседзям-мужыкам беларусам[1], ведама, будзіць ў у апошніх ненавісць не толькі да паноў палякоў на ніве нязгоды супольных клясовых інтэрэсаў, але і да палякаў, як національнасьці.

Падобных прыкладаў можна знайсьці даволі.

Калі выжываньне національнаго шовінізма з экономічнай сфэры, лічыцца ужо гвалтоўнай патрэбай, то вызваленьне ад націоналістычных ідэй там, дзе справа аб культурных народных пытаньнях — гэта ужо не патрэба, а канешнасьць, без якой нема у нашым краю згоды меж народнасьцямі.

Аб гэтым нам прыдзецца даўжэй пагутарыць, бо дзякуючы асаблівым адносінам жыцьця Беларусі і Літвы — націоналізм там стаў нейкім хворым вырадкам, ён так глыбока ўбіўся у псыхіку цэлых національных груп, што сам ён стаў тым нечым, чаго розумом ня мераецца — ну бытцым нейкім сьляпым інстынктам жывёлы. У пытаньнях экономічнаго жыцьця краю мы сустрэкаем націоналізм толькі ясна вядомых партыйных групп — за тоеж у пытаньнях культурно-національных прыроднае національнае пачуцьцё вырадзілася у національны шовінізм і апанавала як пошэсьць цэлые національные группы.

Калі мы пакінем у старане жыдоў — як народнасьць ясна пашчапаўшуюся на клясы і грамадзянскіе группы — мы убачым, што ў Беларусі і Літве раздзел па вышыні культурнасьці і раздзел па клясах (соціальны) памешчаецца як раз у граніцы раздзелу павэдлуг національнасьці.

Восяка польскі і расейскі элемент краю стаіць над народамі — хлебаробамі: літвінамі, а ўжо найбольш над беларусамі, як усякая інтэлігэнція над массай народа.

Але у ваўсякам сучасным грамадзянстве ёсьць парадак у раздзеле працы: Інтэлігэнція працуець больш галавою, шэрая народная масса — рукамі. Яна і даець інтэлігенціі ўсё,

  1. Такіе прыпадкі мы бачылі у Ашмянскім, Полацкім, Лідзкім паветах.