Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

што патрэба, каб жыць, а за тое бярэць ад іх прасьвету. Здаецца зусім справедліва спадзевацца, што і ў Беларусі і ў Літве „тутэйшая“ мейсцовая інтэлігэнція, хаця яна па національнасьці і не літоўская і не беларуская, павінна плаціць народнай массе прасьветай за цяжкую фізычную працу.

Яно то так і павінна было быць — але тут мы падыходзім да самай балячай скулы нашых національных адносін.

Некалісьці у серэдніе векі панавала права: „мой край — мая і вера“, у нашым жэ краю умацаваўся йшчэ дзічэйшы погляд: „мая земля — мая і національнасьць“. Без мала кожны польскі пан лічыць, што даваць прасьвету літвінам і беларусам пасколькі яго рука захопіць, можна і трэба толькі па польску. Ён і ня рупіцца аб тое, што польская мова для народу чужая, ён і не ўзіраецца ні на дух народу ні на яго національные асаблівасьці

Так самюсенька робіць і расейскі пан, ужываючы толькі заместа польскай — расейскую урадовую мову. І не будзець грэху, калі мы скажэм, што ўся польская і расейская інтэлігэнція нашаго краю трымаецца гэтых жэ самых поглядаў, прынціпаў. Расейская інтэлігэнція ня можэць тут нічога ідэйнаго сказаць на сваю абарону. Польскій жэ захопліваючый націоналізм можна йшчэ бараніць тым, што палякі можэ і не змагаліся бы так умацаваць і расшырыць свой «stan posiadania» (круг панаваньня), каб не гнібеньне расейскім урадам усяго польскаго.

Ёсьць ведама, што ўсе рэпрэссіі знадворка на палякаў прымусілі іх з усёй моцы узяцца за сваю ўнутрэннюю работу, каб развіць сваю культурную мацату, каб перэхаваць свае національнае „Я“. Аднак усё гэта не дасць ім права — асабліва цяпер, калі будзіцца літоўская і беларуская національнасьць, забыцца аб сваіх павіннасьцях, як краёвай інтэлігэнціі. І калі палякі рады выкручываюцца, што яны працуюць для прасьветы мейсцовай польскай народнай массы, гэтаж сьмех адзін: Тож гэта польская масса прастага народу