Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

лічыцца дзесяткамі — многа соткамі-тысячаў, а літоўска-беларуская маса больша за 12 мільонаў. Ціж можна лічыць грамадзянамі краю такую інтэлігэнцію, што прадуець для сотак тысяч народу, а есьць хлеб цэлых мільлёнаў… і за хлеб гэты не даець назад таго, што павінна даваць інтэлігэнція: прасьветы?

Як мы казалі — польская інтэлігенція, самая дужая у краі, адварачываючыся ад мовы і національнасьці спрадвечнаго народу краю, на сваю абарону тычэць у вочы канечнасьць працаваць для свайго польскаго народу у Літве і Беларусі. Такі аднабокі вузкі пагляд — самы той пагляд прыблуды заваевацеля, нават не пагляд разумнаго колёнізатора, а ўжо ніколі не погляд шчыраго грамадзяніна краю. Гэты пагляд ешчэ можна слухаць, бачучы раней успомненую проціўпольскую палітыку ураду.

Але так думаюць толькі лепшые с палякаў: шмат больш за палавіну глядзіць на сваю прасьветную, работу, як на магучы спосаб спалячыць край. Беларускі і літоўскі народ рвецца да прасьветы: казённая школа даець навукі мала, даець навуку аднабокую, у чужой яму незразумелай мове.

І вось палякі, знаючы словы закляцьця, што атчыняець дзьверы к сьвету, дзеляцца гэтымъ со́крытам за страшную цэну: за дэнаціоналізацію, за здраду родных братоў і мовы, за прылічэньне сябе да польскаго народу.

Гэты захопліваючый націоналізм мейсцовых палякоў, можэць быць, і мае мэту аслабіць кляссовые антагоцізмы меж літоўскім і беларускім мужыком з аднаго боку і панам палякам з другога. Але ён немінуча павінен быў давесьці да національнаго антагонізму, як толькі апалячываная масса стала дарастаць да пачуцьця сваей національнай асабнасьці, да національнаго самопачуцьця. І праўда, серэд літвіноў мы гэта бачым. У беларусаў, каторые цяпер далёка ад націоналізму і націнальнай ненавісьці, гэта мы убачым не сягоньня, заўтра, калі толькі палітыка палякаў не пераменіцца. Да і тое самае можна сказаць аб адносінах беларускай массы да ра-