Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

сейскай інтэлігэнціі у краі, которая складаецца найбольш з дэнаціоналізованных казённай школай беларусаў.

Як бачым, самые заядлые ворагі націоналізма і памежы палякаў і рассейцаў у нашым краю робяцца, мо́ і несведома, націоналістамі, шовіністамі; яны не прызнаюць для другіх аднаго адзінюткаго раціональнаго і бесспорнаго способа прасьветы: прасьветы ў роднай мове. У нас яны робяць у самай рэчы тое, с чым змагаюцца і у тэорыі і у самым жыцьці у другіх варунках і мейсцах. Гэтые людзі ўстрапянуліся бы да дна душы; калі бы нямецкі або расейскі пан у каралеўстві польскім стаў шырыць прасьвету ў польскай вёсцы толькі у расейскай ці нямецкай мове.

Аднак той самы пан, папаўшы у Літву ці Беларусь вучыць літоўскіх і беларускіх дзяцей толькі ў польскай мове і ўсякіе протэсты літвіноў і беларусаў называець актамі шовінізма, ненавісьці да палякоў, чуць не чэрнасоценствам.

Так жэ сама очывіста, паступовые літоўскіе і беларускіе группы, ясно вядомые як антыклерыкальные, ўсе агулам палякамі віняцца у… клерікалізме, калі толькі яны асьмеляцца, падняць голас на абарону праў роднае мовы у каталіцкім касьцёлі.

Ведама, у цяперэшнім часі у Літве дзе-недзе, ў Беларусі усюды, ў католіцкі касьцёл — разам з лацінскай — допушчэна, адно толькі польская мова. Мова жэ народнай массы, літоўская, дзе гэта удаецца, а беларуская — усюды ігноруецца, ня гледзючы на дазволеньне з Рыму дапускаць у касьцёл і «linguam vernaculam» — мову штодзеннай гутаркі. Дзякуючы гэтаму р.-католіцкі касьцёл у нашым краю стаў сільнай прыладай, каб шырыць у народ польскую мову і польскую цывілізацію. Польская мова бытцым асьвячэнная касьцёлам, стала запраўды сьвятой ў ваччу беларускаго мужыка і астаецца такой жэ сьвятой і у вялікай часьці Літвы, хаця там ужо борзда расьце національнае самопачуцьцё. Увесьці у касьцёл заместа польскай мовы — мову народную, а такжэ ўвесьці гэтуж народную мову да ўсіх грамадзянскіх устаноўлі,