Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

каторые абслужываюць просты народ — вось гэта апора національной палітыкі беларусаў і літвіноў. Такое жаданьне ачывіста справедлівае. Усе палякі нашаго краю, ад зямельнаго буржуа да канцэвога соціаль-дэмократа, ад чэлавека шчыра набожнаго — да безбожніка, протэставалі бы проці пробы увясьці ў касьцёлы каралеўства Польскаго заместа польскай мовы якую небудзь другую. Аднак тые самюсенькіе палякі лічаць жаданьне беларусаў чуць родную мову ў касьцёлі чым то дзікім, актом беларускаго національнаго шовінізму проці палякоў — чуць-чуць не інтрыгай расейскаго ўраду…

Апісанные праявы драпежнай палітыкі краёвых палякоў да літвіноў і беларусоў, як мы ужо казалі, рэзультат хвораго, національнаго пачуцьця вырадзіўшагося ад ненормальных варункаў жыцьця краю

Аднак выясніўшы прычыны гэтаго з’яўленьня, лёгічны фундамэнт яго канешнасьці у даных варунках, мы гэтым не адбярэм усей шкоднасьці яго як для справы адраджэньня літоўскаго і беларускаго народу, так і для палякаў, так і для межнароднай згоды у краю.

Хіба каліб палякі як найхутчэй кінулі палітыку заваевацелёў, каліб яны сталі як трэба разумець свае павіннасьці да народнай массы — павіннасьці краёвай інтэлігэнціі — толькі тады можна думаць, што ня зродзіцца да палякаў глухая національная ненавісьць. Пры цяпер трываючых варунках яна немінуча зродзіцца, а пакуль што у беларускаго народу яе нема, а у літоўскі яна урэпілась не так ужо глыбака. Польская інтэлігэнція Літоўска-Беларускаго краю можэць стаць поўнапраўнымі грамадзянамі толькі адрокшыся ад дзікаго вокліча: „мая земля — мая і народнасьць“.

Свайго часу депутат Государственнаго Савета Корвін-Мілеўскі чэлавек с шырокімі палітычнымі паглядамі у гутарцы с таварышамі аб Літоўско-Беларуской зямлі — сказаў такую характэрную рэч:

„Нешчасьце маё што мне прышлося предстаўляць у Га-