Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

суд. Савеце варты пагарды беларускі дэмос“. Не ў тым беда, што гэтымі славамі ён выразіў свае непрыхільные адносіны да беларуской народнай массы, чагож другога можна было чэкаць ад тыповага пана — феодала. Нас цікавіць тутака другая старана, вось гэты феодал, гэты выборны вялікіх зямельных паноў, палякаў краю, што сам так пагарджаець усякім дэмосам усёж такі чуець, што ён урэдстаўнік і гэтаго дэмосу.

Корвін-Мілеўскі як прэдстаўнік краю з усімі яго жыхарамі, вядома разумеў, што ён чым то зьвязаны з беларускім народамъ, што проціў усіх яго самых глубокіх антыпатій, ён моральна павінен дбаць аб справы і гэтай пагарджанай мужыцкай массы. Гэта яго дужэ мучыла і ён не стрымаўшы ўжо злосьці —выліў яе у верхуменёных словах.

Ёсць ведама. могуць знайсьціся і такіе, што перэпыняць, быццам фраза Корвін-Мілеўскаго, довад того, што можна быць грамадзянінам краю і пагарджаць адначасна народную масу. Але такіе сумесьціны магчымы толькі у галаве прэдстаўніка струхлеўшаго фэодалізму. І калі цяперэшні краёвы кірунак серод палякоў будзець заплюшчываць вочы на національные пытаньня у нашым краю — то з гэтаго кірунку, як ясна з раней сказанаго, вылезець, праўду кажучы, таяж палітыка заваевацеляў, палітыка, што не даець у згодзе жыць і працаваць народам Літвы і Беларусі.

Тые самые жаданьня, которые мы можэм меці да палякаў, як да самай вялікай інтэлігэнтнай сілы, мы маем і да расейскай інтэлігэнціі краю.

Успамянуўшы аб гэтым мы вернемея да жыдоў, которых пакуль што пакінулі ў старане.

Гаворучы аб жыдох, мы ужо сказалі, што гэта народ у шырокім значэньні слова, народ пашчапаўшыся на кляссы. Серэд іх ідзе кляссовае змаганьне, як серад кожнаго діфэрэнцованнаго народа. І інтэлігэнція раней за ўсё маець павіннасьці да сваей беднаты цёмнай, цемната і некультурнасьць катарай іншы раз горша за цемнату хрысьцянской беднаты.