Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

Дзеля гэтаго нам і трудна гаварыць аб адносінах жыдоў, як національнаго цэлаго да нашаго краю і да народнасьцей, што у ім жывуць. Усёж такі у гэтых адносінах можна угледзець нешта агульнае.

Раней за ўсё можна убачыць меж жыдоў два глаўные ідэйные кірункі. Адзін стараецца сваю будучыню умацаваць за граніцамі нашаго краю — гэта сіоністы і часьць грамады, што зусім дэнаціоналізовалась і прыняла расейскую мову, расейскую цывілізацію. Другі кірунак жыве найбольш серэд шэрай жыдоўскай массы, которая хаця і носіцца з ідэалам вярнуцца у „сьвятую зямлю“, ўсёж такі так зжылася, так зраслася з краем, дзе лежаць косьці іх бацкоў, што яны, як неаддзельная часьць краю, зьвязываець з ім сваю будучыню. Да гэтаго іх хіліць і акуратнае разуменьне іх экономічных карысьці: развіцьце жыдоўскай тарговай і фабрыканцкае клясы зьвязана крэпка з развіцьцем і узбагаценьнем краю. Але і серэд гэтай другой часьці жыдоў ёсьцяка дзьве группы: адна трымаецца сваей національнай культуры, другая кідаець яе для расейскай. Ёсьць ведама, ці будуць жыды трымацца свае національнай асабнасьці, ці кінуць яе — гэта іх жыдоўскае дзела. Але для нашаго краю маець вялікую вагу пытанье, у які бок пахіліцца гэта справа.

Тутака важны ня толькі гэтые элементы расейскаго цэнтралізму, которые уносяць усюды жыды-ассыміляторы. Самае глаўнае тут тое, што жыды, як тарговая і рэмесленная кляса стаяць дужэ блізка да народнай массы і дзеле гэтаго, калі, усе жыды зассімілююцца з расейскім народам, яны тады будуць пасрэднікамі у зрасейшчыйні ешчэ пакуль што мала національна сьведомаго беларусскаго мужыка.

За гэта самае беларускі мужык, даросшы да національнай сьведомасьці, будзець аднасіцца да жыдоў проста такі як да ворагаў. А тые жыды, што трымаюцца сваей національной індывідуальнасьці — сваей мовы, як гэта мы бачым на практыцы, стыкаючыся з народам, шануюць яго індывідуальную асаблівасьць і ужываюць яго мову.