Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

На гэтым полі ужо цяпер з жыдамі ассыміляторамі вадзяцца мейсцовые палякі. І хаця мы ня верым у магчымасьць дэнаціоналізаці да канца шэрай жыдоўскай массы усёж такі лічым патрэбным зьвернуць увагу на тое, што вайна, меж палякамі і зусім абрусеўшей жыдоўскай інтэлігэнціей с часам займецца, сільным полымем: Прычына тае вайны — гэта глыбока уросшае перэкананьне — што наш край, гэта польская колёнія, што польская культура тут павінна панаваць, што прыход расейскай культуры гэта аткрыты паход проці палякоў. І толькі тады, калі наш край перэстанець быць у вачах тутэйшых палякоў „польскай провінціей“, а у вачах жыдоў: „расейской акраіной“, калі і тые і сіе зразумеюць сваё мейсцэ грамадзян самасільна развіваючагося экономічна і культурна краю — толькі тады національная вайна між імі знішчыцца да мінімум.

З усяго, што мы сказалі, можэм зрабіць адзін вывад: згодные, добрые адносіны між національносьцямі нашаго краю найбольш залежаць раней за ўсё ад адносін мейсцовых культурных кляссаў да народнай массы, ад тае ролі, якую возьмець на сябе расейская і польская інтэлігэнція у беларуска-літоўскай зямлі: ад таго, ці будзець яна лічыць сябе інтэлігэнціей запраўды краёвай і захочэ узяць на сябе лёгічна натрэбные павіннасьці, ці не. Але тое ці другое распутаньне гэтаго пытаньня ізноў такі неразрыўна зьвязана с паглядам на наш край як на нешта трываючэе само-сабой, ці як на „акраіну“ „колёнію“. І мы цьвёрда верым, што толькі шчыра дэмократычна сцямленая краёвая ідэя, у разуменьні выжэй выложэным, а не у разуменьні Корвін-Мілеўскаго і да яго падобных, можэць быць фундамэнтам для національной згоды на Беларусі і Літве.

Антон Новіна.