Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/53

Гэта старонка не была вычытаная

Амэрыканец.

А. Новіч.

На станьцію, апошнюю перад местам, малую, ціхую, прышоў поезд.

На пляцформе людзей было мала: стаяў начальнік у чырвонай шапцэ, малады, высокі жандар, старажы: было йшчэ чэлавек с пяць селян: сярод іх стары, гарбаты, дыхавічны жыд с пугай у руках: колькі дзяўчынак стаялі аподаль з грыбамі і чарніцамі ў кошыкахъ.

З вагону трецяй кляссы выйшаў малады чэлавек, гадоў пад трыццаць, чыста адзеты, у маленькай шапцы, доўгіх лякераваныхъ ботах, убранем і ўсім сваім выглядам падобны больш да немца і адразу падышоў да жыда.

— Дзень добры. Борух! сказаў ён весёла, падаючы руку. Як маішся?

Жыд зачаў аглядацца.

— Дзень добры і пану! Вы мяне знаеце, а я васъ нешта не пазнаю.

— Я Юрка Гарасімовіч! Ціж ня помніш?

— Юрка Гарасімовіч! працягнуў жыд. Дык ён жэ ў Амэрыцэ. Зьвярнуўся хіба?

— Значыцца зьвярнуўся, калі тут с табой, як старая баба, на рынку, гаманіць, а часу нема, машына чэкаць ня будзе!

— Будзь спакойны, Гарасімовіч! у нас, хвала Богу, не