Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/54

Гэта старонка не была вычытаная

Амэрыка; гэта ў вас спешаюцца, а мы пасьпеім! Відзіш, кандуктар падышоў да дзяўчынкі, грыбы таргуе. Значыцца мае час. Трэба табе фурманку? спытаў Борух троху памаўчаўшы.

— Разумеіцца! атказаў Гарасімовіч. Можэш мяне з жонкай, с хлопчыкам, і крыхой рэчы адвязьці у Пятроўшчыну?

— Чаму не? і ў Пятроўшчыну і за Пятроўшчыну, куды хочаш: абы грошы.

— Ну, дык я заразъ. Цана тая самая — дзесяць злотыхъ за двух?

— Не! такой цаны даўно ўжо нема! ведаіш, па чом цяпер сена? а авёсъ — ані прыступіцца! Не, браце, меньш як за два рублі не магу, за хлопчыка ешчэ якую саракоўку дасі

— Ну, добра! сказаў Гарасімовіч, відзючы, што з Борухам ня скора скончыць; потымъ пагаворымъ! і скорымъ пашоў да свайго вагону: ў вакне чэкала маладая кабета, яго жонка.

— Мар’яна! зьвярнуўся ён да яе. фурманка ёсць, знаёмы нават жыд Борух. Давай барджэй рэчы!

Яны ўперад згаварыліся злазіць тутъ, калі будзе на чым ехаць.

Мар’яна зачала падаваць мужу рэчы праз вакно, на астатку вышла сама, трымаючы за руку хлопчыка гадоў шасці.

— Тыж, Мар’яна, гаварыў Гарасімовіч, пабудзь тутъ. а я пабягу па багаж, іначэй паедзе да места.

Упыніўшыся з рэчамі, каторые няслі ён сам, Мар’яна, стораж. нават малы Міколка нёс якуюсь скрыначку, йшоў Гарасімовіч праз вакзал.

— А! яшчэ адзін старадаўны знаёмы, сказаў Герасімовіч, увідзеўшы высокаго чэлавека з рыжай барадой, у лапцёх, шэрай самадзельнаго сукна браварцэ. Дзень добры, Рыгор!

Той троху зьмешаўся, ня ведаючы, мусі быць, як вітаць такога пана. якім выглядаў Гарасімовіч, але ён ужо паставіў на падлогу чэмоданы і цалаваў свайго таварыша. Хвала Богу, першы шаг на роднай зямлі і спатыкаю добраго чэла-