Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная

— А мусіць быў! атказаў Борух. Быў, але сплыў! Шукай цяпер яго далёка атсюль, аж у Парыжу!

— У Парыжу? спытаў з задзіўленьнем Гарасімовіч.

— А дзеж іначэй? Пан, прадаўшы лес, выехаў у Парыж, значыцца і лес там!

Дарога пашла ў гару, ехаць было ўсё цяжэй. Злез з ваза Гарасімовіч, саскачыў і хлопчык. Ешчэ с паўвярсты… Паказаўся лес, стары, густы.

Хлопчык пабег уперад і счэз прамеж хваямі.

— Не заблудзіся там, Міколка, закрычала з будкі Мар’яна.

Увыйшоў у лес і Гарасімовіч. Ціха было там, ня чуваць было птушак, толькі гдзесь недалёка адзываўся дзяцел. Ледзь калыхался галіны хвой, стукаючыся у самымъ вярху адна аб адную.

— Татка: глядзі, сколькі чарніц! крычаў ад радасьці Міколка! А чырвоных — суніц німа.

— Німа, сынок! Прашла пара іх; а вось і я штось цікавае табе пакажу! Гарасімовіч падвёў сына пад елку; там ледзь прыпушэны шыльнікам сядзелі два баравікі — адзін з добрую шапку, цёмны, блізка чорны, а другі каля яго маленькі, чысьценькі, з рыжай галоўкай.

— Шкода, што німа часу, казаў Гарасімовіч, а то каб добра пашукаць, знайшліб па суседству яшчэ грыбоў.

— А вось, глядзі! ізноў закрычаў Міколка. І ён пачаў выцягіваць з зямлі лісіцы.

— Не, сынку! гэта ня тое, далёка да баравіка! А жыды іх надта шануюць, бо рабак ня есьць!

Аднак, сынок, хадзем!

І яны паспяшылі з лесу:

Борух чэкаў.

— Садзіся, Гарасімовіч! Дарога цяпер пойдзе лепшая. Трэба націскаць каня, іначэй зашабасуем у полі!

З гэтымі славамі Борух зацмокаў губамі, замахаў пугай.