Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/57

Гэта старонка не была вычытаная

затортаў лейцамі, стары конь закруціў хвастом, з усёй сілы даў нагамі у перадок і пабег, раздуваючы бакі, як кавальскі мех.

— Як жэ гэты лес не поехаў у Парыж? спытаў Гарасімовіч.

— Забыўся? атказаў Борух. Лес казённы! О, каб ён быў паньскі — тут даўно бы і пнёў ня было.

Лес пачаў радзець… Паказалася вёска. Куча дзяцей босых, у вадных кашульках выскачыла атчыняць вороты.

Мар’яна развязала клумак, адшукала цукеркі і кінула цэлую жменю.

Дзеці рынуліся за імі, пачалі тузаць адзін аднаго, падняўся крык… Якаясь дзяўчынка адыйшла настарану, у голас плачучы.

У канцы вёскі стаяла хата з высокай гонтавай страхой, з усяго відаць, карчма. Борух пад’ехаў, раскелзаў каня і падвёў яго пад студню.

Выйшоў жыд, серэдняго веку, моцны, чырвоны, прывітаўся з Борухам і зачаў гаварыць яму па жыдоўску і так не переставаў апавядаць штось, як можна было уважаць по тварах абыдвух жыдоў, цікавае, аж пакуль не поехалі далей.

З вёскі дарога пашла у дол, конь пабег шыбчэй, а жыд той ускочыў і сеў каля Гарасімовіча.

— Яшчэ адзін пасажыр у нас, пане Борух? спытаў ён.

— Што лы ўсё лічыш, Гарасімовіч? які гэта пасажыр? атказаў Борух. Калі мой швагер Залман крыху пад’едзе з гары, дык ён пасажыр?!..

— А вы, пане Залман, далёка? зьвярнуўся да яго Гарасімовіч.

— Не, тут з вярсту, каля Пакусы.

— Саўсім блізка, дадаў Борух: ён троху гандлюе быдлам, збожам, трымае ешчэ з адным панам хвальварак, дык яму трэба, быць то тут, то там, усюды пасьпець.

— Так вы, Гарасімовіч, цяпер з Амэрыкі? спытаў. Залман. Добра там вам паводзілася?