Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

— Нішто сабе.

— А нашых жыдкоў там відзелі?

— У тым месьце, гдзе я працаваў апошні год, іх саўсім ня было, а так ёсьць усюды і на фабрыках, і на заводах займаюцца гандлем, ёсць нават і такіе, што каля ральлі ходзяц, але ўсёж такі раўнуючы с тым, што у нас, дык у Амарыцэ жыдоў мала.

— Значыцца, гаварыў з ледзь прыметным усьмехам Залман, гарэлкі там людзі ня пьюць, усе багатые, шчасьлівые? Перапыніў Борух. —

— Мусі маеш зэгарак. Гарасімовіч: скажы, калі ласка, каторая гадзіна?

— Баішся спазьніцца на шабас? Будзь спакойны, калі нікого шчэ не пасадзіш, а Залман злезе, то як раз пад змрок будзіш у сваей Гінды. А што, як яна? здарова? мусі быць. пастарэла?

— Ну, што Гінда? атказаў Борух. Якое яе здароўе! Ведама, старая кабета! Што яна выгоду калі відзела? І кашляе. і крыж баліць і пад серцэм пячэ. Працуе ішчэ больш: жыцьцё ўсё даражэй, я пастарэў… Якіе мае́ зарабаткі?

Вось ты ўсё мяне лаіш, што я падарожных набраў. А штож ты думаіш, шмат я зарабляю? Прыдзе шабас і часам ня ведаіш, ці будзе за што яго справіць. Мяса хоць які фунт купіць трэба? Раз на тыдзень! Га? Як ты думаіш, Гарасімовіч? Трэба і да мяса, трэба спячы халы, кугель. Уеё гэта трэба.

Працую я, жонка дзень сядзіць у крамцэ, у ночы пячэ куханы. Ніколі ня увідзіш яе без работы; калі німа нічога больш — паньчохі робіць. Працуюць дзеці, хто як мол, а якое нашэ жыцьцё?

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Была ўжо гадзіна пятая, калі Гарасімовіч уехаў у родную вёску.

Была гэта звычайная, як усё, беларуская вёска, але ста-