Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

яла на высокім берэзе рэкі, каля хат дзе-нядзе былі садочкі, на вуліцы па бакох раслі бярозкі, часам ліпкі, за рэчкай пашла сенажаць, а за ей далёка сінеў лес, і у гэту пару пад яркімі косамі летняго сонца Пятроўшчына выглядала, і весёла, і прыгожа. Не далей, як за вярсту быў маёнтак пані Нетычаньской: відаць быў палац, кругом яго сад, хлевы, абора і другіе будынкі, крыху на стгаране — млын; з другога боку вёскі, прайшоўшы кавалак сенажаці, на ўзгорку стаяла цэрква, старасьвецкая, збудаваная ішча базыльянамі. Балагола застанавілася каля старай з разламаным ганкам хаты; дзьверы былі зачынены; на дварэ ня было ні душы. З гароду з варывам у прыполе вышла старая кабета; гэта была матка Гарасімовіча — Алёна.

— Ціж гэта ты, мой Юрачка? загаварыла яна, і кінулася да сына. Які дарагі госьць: а яж і ня ведала, шо ты сягоньня прыедзіш! Усё мне здавалася, што ў нядзелю. І ў дому нікога! Сцёпка паехаў да места, Тарэса з дзіцём пашла жаць у двор, гаварыла старая з вачыма, поўнымі слёз, цалуючы то сына, то Мар’яну, а найбольш Міколку. Дай жэж паглядзець на цябе, мой ты сынок даражэнькі.

Зачэкай крыху, мама: ня будзім трымаць Боруха: ён спяшыцца на шабас! І Гарасімовіч палез у кішэню па грошы. Падыйшоў Борух.

— Добры вечэр, Алёна! вось вам Бог шчасьце паслаў: вярнуўся сын, жывы, у добрым здароўі; прывёз крыху грошы!

— Штож гэта у вас, мама, зачаў Гарасімовіч, унёсшы рэчы у хату, німа нікога ў дому? Ці ж у запраўду не спадзеваліся? Яж выразьне напісаў, што сягоньня, у пятніцу буду.

— Эх, сынку! ціж мы пісьменные? паняслі твой ліст да Лукаша, чытаў ён чытаў, бэкаў—бэкаў, ў астатку мы так і не даведаліся, калі ты манішся прыехаць.

А штож Сьцёпка робіць у месьце: такі гарачы час!

— Навёз да места каменьня! З паўрубля заробіць.