Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/62

Гэта старонка не была вычытаная

— Па анге́льску, аб’ясніў Гарасімовіч, гэта ён за мяне сказаў, што значыцца: час — грошы! Там усякі шануе час, рупіцца жыць так, каб кожная гадзіна была занятая: атначываюць людзі толькі ў нядзелю і шчэ ў такое сьвята, як Вялікдзень, Каляды. За тоеж і жыцьцё другое.

— Так, так! казаў Анупрэй.

— Хата ў амэрыканца, тлумачыў далей Гарасімовіч, нават у простаго парабка чыстая, адзеты ён, як нан, не пазнаіш, што просты чэлавек, есьць добра, ў волю: дзеці вучацца у школе, неграматвых німа…

— Ну, як жэ гарэлка? няўжо ня ўжываюць саўсім? спытаў Анупрэй.

— Пьюць, дзядзька, пьюць! Людзі ўсюды людзі, але пьюць з розумом. У будні дзень у шынок ніхто ня пойдзе.

— Вось відзіш, сястрыца, загаварыла адна з баб да другой, калі разумные людзі — дык Бог ім і дае! А мой жэ Васіль! Так калі цьвярозы, благога нічога ня можна сказаць, а як дарваўся да гарэлкі — пакуль не зваліцца — не адыйдзе. Паедзе на рынак — назад конь сам вязе свайго гаспадара да дому, а ён труп-трупам.

— Штож цяпер думаіш рабіць, Юрка? спытаў, крыху памаўчаўшы, Анупрэй. Тут застанешся, ці да места паедзіш, будзіш службу шукаць? С тваім разумам прымуць ўсюды!

— Нашто маю служыць? атказаў Гарасімовіч. Застануся тут. Думаю я так, што калі чэлавек захоча — лепей будзе жыць тут, чым у месьце.

— Нудна у нас, Юрка; беднасьць, бруд, цесна, зямлі недахват, а якая ёсьць — кепская: у полі пясок, альбо камень, сенажаць — нетра!

— Ня бойся дзядзька, вясёла атказаў Гарасімовіч: мяне не застрашыш! Думаіш, мне ў Амэрыцэ лёгка было? Мала гора, бяды я відзіў? С пачатку здаралася ні раз і так, што ня ведаў ці будзе за што купіць фунт хлеба сабе і жонцэ: а і потым, калі кожны грош крывавымъ потам