Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/65

Гэта старонка не была вычытаная

навілася, ціж я перэстаў быц каталіком праз тое, што зайшоў у цэркву? Касьцёл далёка, калі йшчэ я буду у месьце, а па такой дарозе, столькі гадоў ня быўшы у дому, трэбаж падзяковаць пану Богу за яго ласку! Ды у гэтай царкве, панічка, я ішчэ малым дзіцём з набошчыкам бацькай што свята бываў.

— І кепска рабіў! са злосьцю атказала пані. Хочэш маліцца, касьцёла німа — узяў Злоты Алтарык; укленчыў перад абразам, сказаў пацяры і досьць!

— У нас, у Амэрыцэ, пані, казаў Гарасімовіч, саўсім іначэй: хто гдзе хочэ маліцца, той туды і йдзе, моліцца як хочэ, як умее; я шмат гдзе быў і толькі у вадным месьце напаткаў касьцёл, хацяж і нямецкі, а так усюды кіркі нямецкіе, альбо анге́льскіе. Прыдзіш, бывала, сядзіш, узапраўду, як на нямецкім казані, хоцьбы слова зразумеў, але чуіш сэрцэм, што ты ў дому Божым, сярод людзей, што прышлі маліцца, і сам молішся па своему, як калісь маліўся у роднай старонцы у касьцёле.

Счасам падучыўся я па анге́льскаму; зачаў разумець, зрабілася лягчэй.

Так у кірху нямецкую, чы анге́льскую збіраліся і немцы, і англічане, і нашы і ніхто нікому не перэшкаджаў, адзін з аднаго не сьмеяўся. А прыедзе, бывала, ксёндз — мы, каталікі, усе да яго!

— Не разумею я, браце, такой веры, с пагардой атказала пані і ўстала.

Гарасімовіч увідзіў, што размова скончана, пацаловаў пані руку і вышаў.

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Неяк у сьвята пад вечар на берэзе рэчкі у зацішшу, прымасьціўшыся на пні старой вярбы, сядзеў з вудой Тарасімовіч.

— Вось, гдзе ён! пачуўся вяселы голас. Памагай Бог! Гарасімовіч аглянуўся.