Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/68

Гэта старонка была вычытаная

— А вось, як засьвішчэ гудок, пацягнуцца да места і з места вазюры, тагды́ зразумеіце!

Ты, дзядзінька, ня можыш уверыць, што можна у нас чым займацца, апроч ральлі? А я табе скажу, што на нашых пяскох і балотах, лежаць часам скарбы; у каго ёсьць ахвота і сіла, той тут знайдзе такую Амэрыку, якой і за морам німа!

Лагуньскі маўчаў.

— Ня верыш — прыгледзься! Сколкі ў нас немцаў, жыдоў будуюць заводы, фабрыкі і набываюць грошы. Земля наша, кажуць, бедная. Праўда: але казна нас ішчэ ні разу не карміла, як корміць ад часу да часу іншые багатые губэрні.

Што, наш селянін ня мог бы так сама нарыхтаваць фабрыку, альба заняцца другой якой гаспадаркай, там, гдзе земля ня родзіць, альбо з ёй надта куса? Вось, пане Лагуньскі, я і хочу быць такім селянінам і дасьць Бог, буду! Нехай тады ўсякі відзіць, што і мы, беларусы, не такіе ўжо на нішто людзі, за якіх нас маюць!

— Кажыш, мы „беларусы“ — значыцца і ты беларус і мяне, можэ, маіш за беларуса? з вялікім задзіўленьнем спытаў Лагуньскі.

А хтож ты? атказаў Гарасімовіч. Можэ немец? альбо жыд?

— Дзіўна, гаварыў Лагуньскі: шэсьць крыжыкоў пражыў на сьвеце, на сёмы пайшло і сягоньня даведаўся, што я, каталік, шляхціц, — беларус! Аткуль гэта?

— Аткуль? Доўга казаць, пане Ладуньскі. Калі-кольвек другім разам!

— Добрэ! нехай будзе так, як Сора казала!

Дый аб чым жэ мы гаварылі? Ага! Як жэ-ж з грашыма? Няўжож так разбагацеў?

— А жыды на што!..

Як раз у гэту мінуту паплавок шыбка пашоў у глыбіню.

Тарасімовіч выцягнуў вуду, але на кручку ня было нічога.

Эх, подлая плотка, толькі чырвяка аб’ела! Добрая рыба.