Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

Беларускай Мо́ладзі.


Вы — маладые, вам у вашым жыцьцю прыдзецца убачыць ешчэ гэтулькі, як здужывае чэлавечы розум сілы прыроды. Новые аткрыцьця, новые выдумкі у тэхніцы, новые спосабы у медыцыні зробюць нашэ жыцьцё і даўжэйшым і прыятнейшым. Жаль адно, што ад гэтаго жыцьця з надворку атстаець жыцьцё с сярэдзіны — жыцьцё думак, ідэй.

Ці дажывіцё б часам і вы тэй пары, калі кожны гвалт над станам, родам, націей, верай ня будзе лічыцца якой небудзь гасударствённай заслугай, а будзе лічыцца тым, чым ён ёсьць папраўдзе: брыдою і праступкам.

Мы лёгка прывыкаем да ўсяго, што дзеіцца дужэ часта навокала нас. Там, дзе мы сваімі вачыма не бачым скрыўджанаго і церпячаго, нас сумленне ня мучыць, асабліва тады, калі мы можэм супакоіць сябе, сказаўшы: «не я гэта зрабіў». Але крыўда заўсяды будзе крыўдай, і хто з ёю не змагаецца, той згаджаецца з ёю і пакрываець яе. Хітрае сумленне заўсяды знайдзець выкрут. Не здарма-то Дон-Кіхот ваеваў з ветракамі. Хто рупіцца аб сваім спакою, таму гэтые ветракі мігацяць у ваччу і там, дзе ёсьць рэальнае зло, с каторым трэба змагацца.І чым бы ня скончылася змаганне з гвалтам і непраўдай, усёж такі змогуць свабода і дабро: іначэй жыцьцё само сабе пяречыла бы і скончыласяб, а гэтта мы бачым, што жыцьцё трывае і хавае ў сабе насеньне вечнасьці. Вось таму-то, хацябы і цяжка прышлося у змаганні, нельга вам ні