Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/72

Гэта старонка не была вычытаная

езчыкам прасіўся, граматны, ундзер, мае крыж за вайну — ня можна, кажуць: католік! А сусед яго, такіж самы мужык, як ён, пайшоў у двор — фурман з яго добры — не баруць: рускі! — праваслаўны!

Каму гэта патрэбна? На што?

— Так, так, праўда! казаў Лагуньскі, ківаючы галавой на знак сагласу. А штож, загаварыў ён, троху памаўчаўшы здаецца мне, фабрыка ня можэ обыйсьціся без такога чэлавека, хтобы вёў кнігі, рахунак, адным словам, пане дабрадзею, пісьменную часьць?

— А ці ня хочыш ты да мяне У шчэтаводы? ішчэ рана аб гэтым думаць; трэба первей, каб было што лічыць ды у кнігі пісаць, ну але, што праўда — то праўда! А ціж добра азумеіш гэта дзела?

Якжэж не разумець, пане Гарасімовіч: хвала Богу і на маёнткаах служыў, і ў воласьці, цяпер і зноў у сіроцкім судзе…

Татка, татка! пачуўся голае Міколкі.

— Ну пане Лагуньсі, загаварыліся ж мы с табой, глядзі сонцэ як нізка! А з баб смяёмся! Добра, што Міколка патскочыў! Вось збяру толькі вуды і гайда да хаты гарбату — чай піць:

.   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .   .

Прайшло колькі гадоу.

Неяк пад восень, па дарозе з места ў Пятроўшчыну жыд-рамізнік вёз пана. Быў гэта чыноўнік, служыў далёка гдзесь на Сыбіры; гадоў с пятнаццаць ня быў у роднай старане, прыехаў павідаяцца са сваякамі, зайшоў да свайго старога школьнаго таварыша і, даведаўшыся, што той на дачы у Пятроўшчыне, паехаў туды.

— Слухай! Звярнуўся ён да рамізніка. Ты вязець мяне ўзапраўду У Пятроўшчыну? Дарогу добра ведаіш?

— Псс..! атказаў жыд. Я ня ведаю дарогу” Каб мне столькі залатовак, сколькі я за гэта лета тут езьдзіў, дык я бы даўно сабе каня другога купіў!