Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 2.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

апушчаць рук, ні пакідаць барацьбы. Свабода асобы, свабода і роўнасьць мужчыны і жонкі, свабода усякой націі і народу будуць такімі, якімі яны здалеюць стаць, і ў канцы — канцоў сходаюць усякіе перашкоды і насільства.

Вось таму-то вашы старання падняць національнае пачуцьцё беларускаго народу будзюць у мяне жывую сымпатію ня гледзячы ужо на тое, ці удасца вам гэта споўніць, якіе з гэтаго выйдуць рэзультаты для гасударства і т. д. Над гэтым трэба працаваць, бо для народа нема культурнаго развіцьця без пачуцьця сваей національнай асобнасьці, самабытнасьці. Як дзіцянё падрастаючы пытаець: «хм я такі», і выдзеляючы самога сябе пачынаець сьвядома адносіцца і да ўсяго сьвету навокала яго, так і народ зьменяецца ў сьвядомую і карысную часьць чэлавецтва, і с сырога матэр’ялу стаецца работнікам жыцьця свайго тады тодькі, калі ён пачынае чуць сваю національную солідарнасьць. Яно і так быць можэ, што, прайшоўшы гэты успомнены этап, ён захочэ аткінуць усё національнае, мейсцовае, узяўшы шырэйшае націанальнае — гасударственнае, як гэта рабіцца, з амэрыканскімі эмігрантамі,[1] але проста пераскочыць ад національнаго небыцьця да гасударственнаго пачуцьця ён ня можэ: дзеле таго добра таму гасударству, дзе народнасьці могуць разьвівацца у волі і згодзе — і чым свабадней, тым і лепей. Гэтак наіональнасьцям цяпер лепш жыць у Аўстрыі, чымся у цяперашней „націоналістычнай“ Раесеі, і як гасударства, цяперашняя Аўстрыя звязана мацнейшымі вузламі, чымся наша бедная Рассея: у

  1. Рэдакція ня можэ згадзіцца з гэтакімі думкамі паважанаго прафэсара на прышласьць національнасьці; нам здаецца, што національнасць — грамада людзей, аткрыта і сьведома прызнаўшыхся да супольнаго для іх усіх складу душы — будзе трываць, разьвівацца і паглубляцца дасюль, дакуль будзе трываць, развівацца, паглубляцца чэлавецтва індэвідуальна для кожнаго па сабе, а не адным шаблёнам для ўсіх. — Мы верым, што національнасьць — рэч вечная.