Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

ючы волю, ешчэ ня творыць нічога, а забірае страшэнне многа, сіл і энэргіі.

Не шкада сіл нашых, калі мы аддаём іх на тое, што ўзбагачывае нашу душу, павялічывае моц народу. Калі-ж яны ідуць адно толькі на развіцьце ў нас благога — ненавісьці, злосьці, завісьці і т. п., калі атдаюцца на змаганьне з другімі націямі, станамі, ці клясамі не дзеля вызваленьня, а толькі каб пакрыўдзіць слабейшаго, — тады шкада вытрачэных жыцьцёвых сіл, шкада, бо яны назад ня вернуцца і не ўзбагацяць нашэй культурнай скарбніцы.

Каб не марнаваць дарма сіл, каб не глуміць гэтаго найдаражэйшаго скарбу, лепшые людзі ўсіх націй стараюцца шырыць у сваім народзі думкі аб згодзі, аб тым, каб звясьці зусім національные сваркі і змаганьня. Асаблівую вагу гэткая работа мае ў нашым краю, дзе разам жывуць ажно пяць націй, дзе кожнай з іх трэба даць мейсца і прастор для развіцьця — бяз крыўды для суседзеў. «Жыві сам і дай жыць другім» — гэтай думкай павінны кіравацца мы, беларусы, дабіваючыся правоў для сябе. Воля, роўнасць і брацтва ўсіх людзей і націй на нашай зямлі — вось той пуцяводны аганёк, каторы завядзе наш народ і ўвесь край да лепшай, яснейшай будучыны.

«Воля, роўнасьць, брацтва» — за гэтые тры словы больш сотні гадоў таму назад праліваў сваю кроў францускі народ. С Франці яны разыйшліса па ўсім сьвеці і ўсюды становяць фундамэнт, на каторым будуецца шчасьце народаў. Але, каб народ мог папраўдзі нешта будаваць, каб мог заняць належнае яму мейсца ў вялікай сусьветнай сямьі, трэба, каб ён жыў і тварыў. Вось, развіцьце творчэскіх сіл беларускаго народу павінна быць нашай першай мэтай, і ў кожнай справе, ў кожнай рабоце мы павінны да яе кіравацца.

У сучасных варунках на дарозі да новаго жыцьця мы спатыкаем багата перашкод, ат каторых трэба так ці гэтак вызваліцца. Да гэтых перашкод належыць перш-на-перш