Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

цяперашніе палітычные варункі і наша «акраінная» палітыка, каторая задзержывае развіцьце ўсіх «інородцоў». Да перамен у дзержаўным жыцьці вядуць разные дарогі; кожная партыя, кожная організація мае сваю асобную праграму, ужывае іншых спосабоў у палітычнай рабоце, іншые жаданьня пішэ на сваім штандары. Дык мы ня будзем чапаць справы дзержаўнай палітыкі; скажэм толькі адно: каб вызваліцца ад палітычных перашкод, грамадзянство павінно вытварыць у сабе вялікую організованную сілу. Іначэй слово і жаданьне яго ніякой вагі мець ня будзе.

Толькі высокая культура, толькі экономічная моц даюць кожнаму народу тую сілу, што можэ тварыць новае жыцьцё. Кожын народ, каторы хочэ жыць, хочэ сам — сваімі рукамі і павэдлуг сваей думкі — будаваць сваю будучыну, павінен ісьці да сваей мэты двумя дарогамі: адна — гэта пашырэньне прасьветы, развіцьце грамадзянскай і національнай сьвядомасьці народу; другая — развіцьце яго экономічнай сілы, стварэньне цьвёрдаго экономічнаго фундамэнту. На гэткі шлях жыцьцё клічэ асабліва нас, беларусоў, бо такой работы ў нашым народзі дагэтуль бадай ніхто рабіць не памыкаўся.

У гэтай рабоце кожны шчыры беларус, кожны праўдзівы грамадзянін нашэй старонкі знойдзе для сябе даволі мейсца і заўсёды здалее прылажыць да яе сваю руку. За 7—8 гадоў, як начаў шырыцца беларускі рух, ідзе работа дзеля адраджэньня нашаго народу, жыцьцё само назначыло праграму культурна-національнай і экономічнай працы.

«Работа наша павінна ісьці глаўным чынам да пашырэньня прасьветы і развіцьця грамадзянскай і національнай сьвядомасьці у беларусоў, а поруч з гэтым развіваць экономічную сілу народа. Дзеля першай мэты трэба рабіць вось што:

1) завадзіць школы, бібліотэкі, чытальні, рабіць лекціі, організовываць курсы для народу і т. п. ды ўсюды праводзіць у жыцьцё думку аб націоналізаціі прасьветы як школьнай, так і за межамі школы;