Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/113

Гэта старонка не была вычытаная

А. Гурло.

Вершы.

Сяўцу

Сярод поля пад сонцэ пякучае
Вышаў ты засеваць свой загон;
З грудзей песьня ліецца магучая,
Яе мова жывая, цьвітучая,
Яна голасна, зычна, як звон!..

Сееш ты пад напевы зычлівые
Зёрны шчасьця, прасьветы, дабра;
Адганяеш ты думкі сумлівые;
Сееш жменяй зерняты шчасьлівые…
Сей-жэ, сей! бо ўжо сеяць пара!

З вясной праца твая зарунеецца,
Ўзыйдзе жніва на дзіва усім!
Можна долі напэўне надзеяцца…
Бо ўжо шчасьце ўзышло. паланеецца —
Вер, сустрэнемся скора мы з ім!