Старонка:Маладая Беларусь (1912—1913). Сшытак 3.pdf/114

Гэта старонка не была вычытаная

Роднаму краю.

Краю мой, краю,
Горэм павіты,
Усё ў табе — знаю —
Потам абліта.
Поту і слёзаў
Многа бяз ліку,
Як-бы марозаў
У доўгую зімку,
Як-бы завеяў,
Ветраў шалёных,
Як-бы надзеі
Ў шчасьце бяздольных!..



∗     ∗

Пад шум лясоў,
Пад сьпеў руччоў
Ляціць душа;
Пад шелест ніў,
Вясны напеў
Ляцеў-бы я!
Гдзе шум травы,
Гдзе рай жывы,
Я сэрцэм там!
Гдзе ўсход зары,
Пяюць хары, —
Весна мая!
Красы гдзе цьвет
Нясе прывет, —
Любоў мая!